7 траўня 2024, aўторак, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Парфянкоў можа зноў апынуцца за кратамі

5
Васіль Парфянкоў можа зноў апынуцца за кратамі

29 мая ў Першамайскім судзе Менска пачнецца судовы разгляд крымінальнай справы былога палітвязня.

Васіля Парфянкова абвінавачваюць у невыкананні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду (арт. 421 КК РБ).

Справу будзе разглядаць суддзя Сяргей Бандарэнка, які 24 лістапада 2011 года прысудзіў старшыню Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага да 4,5 гадоў калоніі.

Абвінавачванне лічыць, што Васіль Парфянкоў тройчы парушыў рэжым прэвентыўнага нагляду. Аднойчы былы палітвязень спазніўся каб адзначыцца ў орган, які ажыццяўляе нагляд. Двойчы супрацоўнікі міліцыі прыходзілі да яго дадому ў той час, калі Васіль выходзіў у краму. Санкцыя артыкула 421 КК РБ прадугледжвае арышт тэрмінам да шасці месяцаў альбо пазбаўленне волі тэрмінам да аднаго года.

Прэвентыўны нагляд усталяваны за Васілём Парфянковым 5 студзеня 2012 года тэрмінам на адзін год. Аб ўзбуджэнні крымінальнай справы Першамайскі раённы аддзел Следчага камітэта г. Менска паведаміў былому палітвязню 19 красавіка.

ПЦ «Вясна» запатрабаваў спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да Васіля Парфянкова.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках