Нацыянальны сцяг вывешаны пад носам у Лукашэнкі (Фота)
34- 16.05.2012, 20:48
Нацыянальны сцяг вывешаны на рагу вуліцы Леніна і праспекта Незалежнасці ў цэнтры Менска.
Нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг быў вывешаны практычна пад носам у Лукашэнкі - па штдзённым маршруце ягонага картэжа на рагу вуліцы Леніна і праспекта Незалежнасці.
Актывіст «Маладога фронту» Раман Пратасевіч адразу пасля вывешвання сцяга наўпрост з даху паведаміў сябрам па тэлефоне, што ўнізе будынка, пад пажарнай лесвіцай, яго ўжо чакаюць некалькі людзей у цывільным і сіні мікрааўтобус спецназа ўнутраных войскаў. У цяперашні час сувязь з Раманам адсутнічае і, хутчэй за ўсё, ён затрыманы.
У выніку маладафронтавец быў затрыманы спецназам і правёў некалькі гадзін у аддзяленні міліцыі.



