26 снежня 2024, Чацвер, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Маладафронтаўца» з турмы адправілі ў войска

44
«Маладафронтаўца» з турмы адправілі ў войска

Міхаіл Мускі з турмы пад канвоем дастаўлены ў ракетна-зенітную частку пад Лепелем.

15 мая ён «змог выйсці на сувязь і паведаміць, што яго вязуць з ізалятара на Акрэсціна (дзе ён павінен быў адбываць прысуджаныя суткі) у ваенную частку пад Лепель», паведамляе сайт арганізацыі. У вёсцы Межыца дыслакуецца 29-я ракетна-зенітная частка, дзе Мускі будзе праходзіць службу, перадае БелаПАН.

У 2009 годзе актывіст быў прызнаны непрыдатным да ваеннай службы з-за павышанага ціску. «У 2012-м пасля адсідкі за перфоманс ля МЗС яго пад канвоем прывезлі ў ваенны шпіталь, каб «пацвердзіць», што хлопец раптам стаў прыдатны да службы ў войску», - гаворыцца ў паведамленні.

Мускага разам з іншымі актывістамі «Маладога фронту» затрымалі 26 красавіка пасля заканчэння акцыі «Чарнобыльскі шлях-2012». На наступны дзень ён быў прызнаны судом Савецкага раёна вінаватым у дробным хуліганстве і прысуджаны да 15 сутак арышту. Актывіст павінен быў выйсці на волю 11 мая, аднак суд Маскоўскага раёна прысудзіў яго яшчэ да пяці сутак арышту. Праваабаронца Анастасія Лойка выказала меркаванне, што новае затрыманне Мускага звязанае з яго адмовай праходзіць тэрміновую службу ў войску і патрабаваннем альтэрнатыўнай службы. На 14 мая яму выдалі позву ў ваенкамат.

З пачатку гэтага года Мускі правёў у зняволенні ў агульнай складанасці каля 50 дзён, адзначаюць у «МФ».

У ракетна-зенітнай частцы ў Межыцы раней служылі «палітпрызыўнікі» Іван Шыла і Алесь Каліта, а таксама Дзмітрый Канавалаў, расстраляны за тэракт у менскім метро.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках