24 снежня 2024, aўторак, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску затрымалі жонку Сяргея Каваленкі

13
У Віцебску затрымалі жонку Сяргея Каваленкі

Затрыманне адбылося каля 5:40 раніцы каля Віцебскага абласнога суда.

Алена Каваленка разам з актывісткай «Еўрапейскай Беларусі» Аленай Семенчуковай і стрыечным братам Сяргея рабілі на асфальце надпіс «Свабоду Сяргею Каваленку!»

Такім чынам затрыманыя хацелі выказаць салідарнасць са зняволеным, які другі раз пачаў галадоўку пратэсту.

18 мая ў 9.30 Віцебскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу на рашэнне Першамайскага райсуду, які прысудзіў актывісту 2 гады зняволення.

«Нас затрымалі міліцыянты, якія ўжо з самай раніцы пільна ахоўвалі судовы будынак. У Алены Каваленка забралі фотаапарат, нас павезлі ў Кастрычніцкае РАУС», - паспела паведаміць «Радыё Свабода» актывістка Алена Семенчукова. Праз 15 хвілін пасля затрымання яе тэлефон ужо не адказваў.

Праваабаронца Павел Левінаў лічыць, што з самай раніцы ў будынку абласнога суда сабраліся міліцыянты, якія павінныя стварыць «масоўку» - запоўніць залу суда, каб была нагода сказаць усім астатнім, што вольных месцаў няма. Такая практыка стала шырока прымяняцца ў Віцебску, а «выпрабавалі» яе менавіта падчас судовага працэсу над Сяргеем Каваленкам у Першамайскім райсудзе.

«Ужо ўчора, 17 мая, у абласным судзе была ўзмоцненая ахова. Мне ледзь атрымалася прабіцца, каб патрапіць у будынак. Я заносіў патрабаванне да судовай калегіі па крымінальных справах, каб спынілі судовы пераслед Сяргея Каваленкі. Да патрабавання прыкладзены маніторынг судовага працэсу над Сяргеем Каваленкам Першамайскім райсудзе, зроблены віцебскім праваабаронцам, і там зафіксавана некалькі дзесяткаў парушэнняў», - распавёў Павел Левінаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках