24 снежня 2024, aўторак, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалая Статкевіча зноў могуць змясціць у СІЗА

6
Мікалая Статкевіча зноў могуць змясціць у СІЗА

Пацвердзілася інфармацыя аб тым, што ўзмацняецца ціск на палітвязня Мікалая Статкевіча ў турме.

Экс-кандыдат у прэзідэнты даслаў з Магілёўскай турмы ліст, паведамляе сайт statkevich.org.

«Сёння ад імя начальніка атрада абвясцілі вымову па штучна прыцягнутай нагодзе. Наколькі я разумею з улікам шклоўскага досведу на гэтым справа не спыніцца...», - піша палітвязень.

Палітык лічыць «сапраўднай прычынай усяго гэтага - прымусіць мяне напісаць прашэнне аб памілаванні». Ён пацвярджае, што не будзе пісаць яго.

Мікалай Статкевіч піша, што накіраваў «заяву ў Магілёўскую абласную пракуратуру з нагоды гэтага спагнання, дзе таксама нагадаў пра сапраўдную прычыну гэтай «вымовы». Просіць за яго не хвалявацца і жартуе «...і ў тутэйшым ШІЗА я ўжо сядзеў - нічога новага для мяне тут няма, калі нават і прыйдзецца».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках