Не Менску-2014 (Відэа)
15- 18.05.2012, 13:45

Падчас правядзення кангрэса МФХ у Хельсінкі праходзяць акцыі за адмену ЧС-2014 у Менску.
У Хельсінкі праходзіць канферэнцыя з удзелам дэпутата Еўрапарламента Марэк Мігальскі, які актыўна выступае супраць правядзення ў Менску Чэмпіянату свету па хакеі.
Як паведамляе карэспандэнт charter97.org у Хельсінкі, на канферэнцыі ў Хельсінкскім прэс-клубе было распаведзена аб кампаніі па пераносу ЧС па хакеі, якую пачалі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі грамадзянская кампанія Free Belarus Now! і Беларускі Свабодны тэатр, а затым падтрымалі парламенты і вядучыя палітыкі, праваабаронцы, грамадскія дзеячы, спартоўцы многіх краін свету.
Прэс-канферэнцыя ў межах мерапрыемства ўключала ў сябе цырымонію па перадачы петыцыі кіраўніцтву Міжнароднай федэрацыі хакея. Марэк Мігальскі і Ева Някляева перадалі дакумент намесніку старшыні міжнароднай хакейнай федэрацыі Ханэсу Эдэрэру (Hannes Ederer).
Пад дадзенай петыцыяй у дадзены момант ужо сабрана 25 тысяч подпісаў. Збор подпісаў працягваецца.
Прэс-канферэнцыя выклікала шырокую цікавасць у фінскіх медыя. Падтрымаць дадзенае мерапрыемства прыехалі беларусы Фінляндыі, Эстоніі і Літвы.
Пасля перадачы петыцыі журналістам быў прадэманстраваны відэаролік у падтрымку кампаніі па пераносе ЧС з Менска. У дадзеным роліку ў ролі чырлідарак зняліся вядомыя фінскія акторкі, дзеля таго каб прыцягнуць яшчэ большую ўвагу да беларускай праблемы.




