25 снежня 2024, Серада, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргея Каваленку спрабавалі забіць

32
Сяргея Каваленку спрабавалі забіць

Палітычнага зняволенага Сяргея Каваленку спрабавалі забіць падчас ягонай галадоўкі.

Інцыдэнт адбыўся, калі ён знаходзіўся ў Рэспубліканскай турэмнай лякарні на тэрыторыі следчага ізалятара Міністэрства ўнутраных спраў, паведамляе «Радыё Рацыя». Аб гэтым выпадку з надзейных крыніц стала вядома жонцы палітвязня Алене Каваленка:

«Да яго ў камеру падсаджвалі моўных, вялікіх качкоў. Адзін з іх, вагой пад 130 кг, стаў здзекавацца з галадоўкі, абражаць Сяргея. Сяргей даў яму ў твар, і той пачаў яго душыць. У Сяргея вага крыху большая за 50 кілаграмаў. Выклікалі міліцыянтаў. Там стала здзяйсняюцца супраць яго правакацыі», - распавяла яна.

Па словах Алены Каваленка, ейнага мужа спрабуюць знішчыць фізічна і маральна. Яна збіраецца звяртацца ў пракуратуру па факце замаху на жыццё мужа і па фактах ягоных катаванняў.

«Выжыць у няволі яму дапамагае сіла духу, таму што фізічных сіл амаль не засталося», - сказала Алена Каваленка. 30 красавіка яна бачылася з мужам у ахоўным аддзяленні Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя ў Навінках. Сяргей Каваленка праходзіць там экспертызу. Не выключаецца, што 2 мая ён будзе пераведзены ў адну з калоній.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках