25 снежня 2024, Серада, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве і Салігорску падтрымалі Сяргея Каваленку (Фота)

1

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» правялі акцыі салідарнасці з палітвязнем Сяргеем Каваленкам.

У Салігорску і Магілёве на вуліцах з'явіліся плакаты з нацыянальнай сімволікай. Таксама былі расклееныя ўлёткі з інфармацыяй пра палітвязня, паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».

На адным са шматпавярховых дамоў у цэнтры Салігорска быў вывешаны нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

Нагадаем, актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і месяц пазбаўлення волі за парушэнне хатняй «хіміі», якую атрымаў за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. З сярэдзіны снежня да канца сакавіка з перапынкам на 20 дзён Каваленка трымаў галадоўку, за час якой схуднеў на 50 кілаграмаў. Зараз ён працягвае галадоўку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках