28 снежня 2024, Субота, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маладафронтаўца Яроменка зноў будуць судзіць

2
Маладафронтаўца Яроменка зноў будуць судзіць

Зніклы ўчора днём маладафронтавец Уладзімір Яроменак знайшоўся ў ЦІП на Акрэсціна.

Хутчэй за ўсё, актывіста нават не выпускалі ўчора пасля таго, як скончыўся тэрмін ягонага арышту.

Пра гэта «Еўрарадыё» распавяла яго паплечніца Кася Галіцкая. «Мы даведаліся хвілін 10 таму, што Валодзя Яроменак знаходзіцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на Акрэсціна і што яго ў хуткім часе павязуць у суд Маскоўскага раёна», - распавяла Галіцкая.

Нагадаем, што маладафронтаўца павінныя былі вызваліць ўчора пасля 7-сутачнага арышту. Паплечнікі Яроменка не выключаюць, што на яго складуць фіктыўны пратакол за якое-небудзь адміністрацыйнае парушэнне і зноў асудзяць на суткі, як зрабілі раней з Паўлам Вінаградавым і Міхаілам Мускім.

Былому палітвязню Яроменку ў гэтым годзе прызначылі прэвентыўны нагляд. Гэты арышт будзе трэцім адміністрацыйным пакараннем юнаку пасля ўсталявання нагляду. За гэты ўмовы нагляду могуць пагоршыцца.

«Адміністрацыйнае затрыманне не з'яўляецца парушэннем нагляду. Міліцыянты з ЦІП павінныя патэлефанаваць ўчастковаму і паведаміць, што Яроменак знаходзіцца ў іх. І гэта не лічыцца парушэннем. Ён абавязаны адзначацца ў пэўны час у свайго ўчастковага. А тое, што ён не ходзіць да яго з-за свайго затрымання, - гэта ўважлівая прычына. Юрыдычна яны не павінныя гэта залічваць як парушэнне, але ж ніхто не ведае...», - кажа Галіцкая.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках