25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафсаюзнаму лідару атрымалася прарвацца на працоўнае месца

4
Прафсаюзнаму лідару атрымалася прарвацца на працоўнае месца

Старшыню суполкі Свабоднага прафсаюза Беларускага з 21 мая не прапускалі ў будынак завода ў Бабруйску.

Адміністрацыя Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў 25 мая пусціла на працоўнае месца ў будынак прадпрыемства старшыню суполкі Свабоднага прафсаюза Беларускага Міхаіла Кавалькова. Яму выдадзены разавы пропуск на завод, паведамляе «Радыё Свабода».

Як распавёў Міхаіл Кавалькоў, пасля допуску на тэрыторыю завода ідэолаг прадпрыемства Пётр Слабадчук запатрабаваў прадставіць графік працоўнага дня актывіста, а таксама штатных супрацоўнікаў прафсаюза. Па словах Кавалькова, адміністрацыя не дае гарантый адносна таго, што сітуацыя з нядопускам яго на прадпрыемства больш не паўторыцца. Разавы пропуск яму будуць выдаваць кожны дзень.

Як сцвярджае Міхаіл Кавалькоў, з 21 мая яму не выдавалі пропуск на завод. Адмову ў допуску на працоўнае месца, заяўляе актывіст, яму не тлумачылі. Сам жа ён лічыць, што такім чынам адміністрацыя спрабуе блакаваць працу прафсаюза і рэагуе на калектыўнае патрабаванне супрацоўнікаў прадпрыемства павялічыць заробкі. Па факце нядопуску на працоўнае месца Кавалькоў напісаў скаргу ў пракуратуру.

24 мая прадстаўнік адміністрацыі прадпрыемства растлумачыў нядопуск старшыні завадской арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага тым, што ён спазняўся на працу.

Міхаіл Кавалькоў з'яўляецца вызваленым работнікам незалежнага прафсаюза.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках