25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка патрапіў у «тройку» шалёных дыктатараў

126
Лукашэнка патрапіў у «тройку» шалёных дыктатараў

Генерал-адмірал Аладзін з фільма Сашы Барона Коэна, аказваецца, не самы эксцэнтрычны дыктатар.

На Зямлі ёсць і больш забаўныя кіраўнікі, піша брытанскае выданне The Sabotage Times (пераклад - charter97.org). Коэнаўскаму Аладзіну яшчэ можна ў іх павучыцца.

Выданне склала свой уласны рэйтынг шалёных кіраўнікоў.

Першае месца ў ім займае Ях'я Джамэ, прэзідэнт Гамбіі. Ён ужо выклікаў абурэнне медыкаў усяго свету сваім «уменнем» лекаваць СНІД і іншыя хваробы. Дэспатычны кіраўнік адной з самых маленькіх афрыканскіх дзяржаў наведвае лякарні ў Гамбіі, трэ пацыентаў сумессю банана, травы і спецый, і кажа хвораму, што ён ачуняў. Падчас паездкі па краіне ў 2007 годзе ён заявіў: «Я магу лекаваць СНІД, і я буду гэта рабіць». Ях'я Джамэ выдумаў і шэраг гістарычных падзей, каб прыцягнуць увагу да сваёй краіне. Напрыклад, нядаўна была апублікаваная гісторыя пра тое, што першы палёт праз Атлантыку завяршыўся ў Гамбіі. Як перадае ВВС, у планах Джамэ кіраваць мільярд год.

Патрапіў у рэйтынг і Кім Чэн Ун, кіраўнік Паўночнай Карэі. Новы прадстаўнік дынастыі Кімаў яшчэ пакуль нядоўга ва ўладзе, таму манія велічы ў яго не моцна бачная. Але калі б вашым бацькам быў Кім Чэн Ір, дзеці закідвалі вас пластыкавымі кветкамі, на парадах перад вамі гімнасты круцілі кольцы з латэксу, а ваш твар велізарных памераў вешалі на вялікіх будынках, то хіба б вы засталіся пры сваім розуме? Румяны карэец займае 2 месца на арэне тыранаў.

Ганаровае трэцяе месца займае Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік Беларусі і апошні дыктатар, які застаўся ў Еўропе. У той час, калі краіны Усходняй Еўропы адмовіліся ад савецкай галечы і далучыліся да ЕЗ, гэты хлопец душыць свабоду слова і падвяргае катаванням сваіх апанентаў. Крытыкуючы нямецкага палітыка Гіда Вестэрвеле, ён сказаў: «лепш быць дыктатарам, чым геем». Таксама ён лічыць, што падобны да Абамы і шкадуе яго: «Я гляджу на Абаму, малады, прыгожы чалавек. Гэта маё першае ўражанне, мне шкада яго. Ён стоадсоткава падобны да Лукашэнкі».

Кароль Свазілэнда Мсваці III займае чацвёртае месца. Гэта апошні ў Афрыцы абсалютны манарх. Ён валодае 20 элітнымі аўтамабілямі Mercedes, 15 палацамі і 13 жонкамі. Ягоная выява прысутнічае на ўсіх без выключэння банкнотах краіны. Падчас вечарыны з нагоды свайго дня народзінаў, якая абышлася ў 250 тысяч фунтаў, манарх запатрабаваў ад людзей прывесці яму сваіх кароў, каб забіць іх падчас свята.

Замыкае пяцёрку Роберт Мугабэ з Зімбабвэ. Ён спадзяваўся рэфармаваць эканоміку краіны, але з-за недалёкай палітыкі кіраўніка ўсё адбылося наадварот - у краіне разгарэўся эканамічны крызіс. Тым не менш, у адным з інтэрв'ю ён сказаў: «Нашая эканоміка ў 100 разоў лепшая за эканоміку сярэдняй афрыканскай краіны. У якой яшчэ краіне Паўднёвай Афрыкі гэтак жа добра, як у нас? На паліцах крамаў ёсць усё, што патрэбна». Як і ўсе дыктатары, ён захапляецца Гітлерам: «У яго была адная мэта - справядлівасць і суверэнітэт, прызнанне незалежнасці свайго народа і ягонае права на свае рэсурсы...»

Напісаць каментар 126

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках