29 снежня 2024, Нядзеля, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад канцэрна Škoda запатрабавалі не спансіраваць ЧС-2014 (Фота)

30

Беларусы правялі акцыю пратэсту ля офіса аўтаканцэрна Škoda.

Нагадаем, Škoda з'яўляецца галоўным спонсарам чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Беларусі.

У акцыі, арганізаванай «Асацыяцыяй за мадэрнізацыю», прынялі ўдзел каля 20 чалавек. Удзельнікі трымалі ў руках плакаты і партрэты палітвязняў, нацыянальныя сцягі. На працягу акцыі раздаваліся ўлёткі, у якіх распавядалася пра сітуацыю ў Беларусі, паведамляе «Беларускі партызан».

Пасля заканчэння акцыі кіраўніцтву канцэрна Škoda была перададзеная петыцыя з просьбай не спансіраваць ЧС па хакеі ў 2014 годзе ў Менску, калі на той момант у Беларусі захаваецца дыктатарскі рэжым Лукашэнкі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках