24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафсаюзу РЭП не дазволілі святкаваць Дзень абароны дзяцей

1
Прафсаюзу РЭП не дазволілі святкаваць Дзень абароны дзяцей

Трое актывістаў прафсаюза РЭП - Мікалай Герасіменка, Ігар Комлік і Мікалай Пахабаў - атрымалі адмову з Менгарвыканкама ў правядзенні пікетаў 1 чэрвеня.

Як распавёў прэс-сакратар прафсаюза РЭП Мікалай Герасіменка, актывісты планавалі правесці пікеты ў розных раёнах Менска з мэтай «святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей і прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемаў дзяцей і дзяцінства», піша сайт praca-by.info.

Лісты з адмовамі былі падпісаныя намеснікам старшыні Ігара Карпенкі. Забарона матываваная тым, што заява не адпавядае патрабаванням часткi чацвёртай артыкула 5 Закона РБ «Аб масавых мерапрыемствах у РБ».

У гэтай частцы гаворка ідзе пра тое, што заява падаецца ў пісьмовай форме не пазней, чым за 15 дзён да меркаванай даты правядзення масавага мерапрыемства. Між тым, па словах актывістаў, яны асабіста апусцілі свае заявы ў скрыню для заяваў 15 мая, то бок, за 16 дзён да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

- Складаецца ўражанне, што вертыкаль улады кіруецца перакананнямі вядомага чэхаўскага літаратурнага героя - унтэр Прышыбеева, які шчыра лічыў, што больш чым тром чалавекам збірацца нельга. Нават у Міжнародны дзень абароны дзяцей, пракаментаваў адмову ўладаў Мікалай Герасіменка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках