4 траўня 2024, Субота, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марцін Угла: Звальненне шведскай фірмай беларускай актывісткі непрымальнае

22
Марцін Угла: Звальненне шведскай фірмай беларускай актывісткі непрымальнае

Лідар праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла назваў «непрымальным» звальненне шведскай кампаніяй актывісткі «Еўрапейскай Беларусі».

Нагадаем, дырэктар фірмы Scandinavian & UK Machines звольніў беларускую супрацоўніцу Юлію Сцяпанаву. Па словах дзяўчыны, прычынай звальнення ён назваў яе грамадскую дзейнасць.

Марцін Угла назваў учынак дырэктара кампаніі «унікальным і цалкам непрымальным», перадае «Радыё Свабода».

23-гадовая Юлія Сцяпанава,паводле кантракту, які мінае 31 снежня, была менеджэрам аддзела маркетынгу фірмы Scandinavian & UK Machines ў Беларусі. Фірма базуецца ў Мальмё, займаецца продажам бетонных заводаў і будаўнічага абсталявання і набірае супрацоўнікаў у Беларусі і ва Украіне дзеля рэкламы.

Кіраўнік Scandinavian & UK Machines Сямён Шапкін, які паходзіць з былога СССР, а ў апошні час стала пражывае ў Швецыі, ажыццяўляў каардынацыю з беларускай супрацоўніцай дыстанцыйна. Так быў падпісаны кантракт са Сцяпанавай, таксама дыстанцыйна - праз скайп - ёй было паведамлена аб звальненні з працы.

Юлія Сцяпанава - актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 была сябрам каманды Андрэя Саннікава, была адміністрацыйна асуджаная ў сувязі з удзелам у акцыях у падтрымку беларускіх палітвязняў. Нядаўна ў Інтэрнэце быў выкладзены фільм «Камера катаванняў Акрэсціна» з яе ўдзелам.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках