24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура папярэдзіла яшчэ адну незалежную журналістку

2
Пракуратура папярэдзіла яшчэ адну незалежную журналістку

29 мая Гомельская пракуратура вынесла папярэджанне Ларысе Шчыраковай «за дзейнасць на карысць прадзюсерская кампаніі NEWS Informacja (Польшча)».

Аб папярэджанні паведаміла служба маніторынгу БАЖ.

У пракуратуры палічылі, што кампанія - гэта замежны сродак масавай інфармацыі, і каб мець з ёй адносіны, патрабуецца акрэдытацыя ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У сакавіку 2012 года сябры ініцыятыўнай групы запрасілі Шчыракову на сход у вёску Якімава Слабада Светлагорскага раёна. Мясцовыя жыхары выказваліся супраць будаўніцтва побач з вёскай завода беленай цэлюлозы. Ларыса Шчыракова назвалася, сказала, што яна - сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Шукала і тых, хто б выказаўся за будаўніцтва завода, але такіх не знайшлося.

Відэаматэрыялы незалежная журналістка размясціла на відэапартале Youtube. Пазней іх распаўсюдзілі і на іншых сайтах.

Тым часам у пракуратуру паступілі заявы Уладзіміра Ахрэмкіна і Зінаіды Хмарун. Першы з іх пісаў: «Пасля выхаду відэасюжэта на апазіцыйным сайце тэлеканала «Белсат» мне стала вядома, што Шчыракова Л. з'яўляецца карэспандэнтам апазіцыйных сродкаў масавай інфармацыі». Яна «падманным шляхам праводзіла інтэрв'ю сярод жыхароў вёскі, якія думалі, што яна прадстаўляе афіцыйны орган масавай інфармацыі, хоча асвятліць праблему будаўніцтва завода, данесці яе да Лукашэнкі, а на самой справе скарысталася нашымі праблемамі і зняла выгадны для апазіцыі сюжэт». Ахрэмкін прасіў пракуратуру прыцягнуць за гэта Шчыракову да адказнасці згодна з беларускім заканадаўствам.

Пра «апазыцыйнасьці» відэасюжэту пісала і Зінаіда Хмарун і чакала ад журналісткі «падрабязных тлумачэнняў не толькі шкоды, але і карысці ад новага заводу».

На падставе названых лістоў пракуратура і вынесла Ларысе Шчыраковай афіцыйнае папярэджанне, якое падпісаў намеснік пракурора вобласці, старэйшы саветнік юстыцыі Генадзь Раманюк.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках