24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаго баіцца камісія па памілаванні?

30
Чаго баіцца камісія па памілаванні?

Сябар камісіі па памілаванні Мікалай Самасейка адмовіўся каментаваць звесткі аб галасаванні адносна прысуду Канавалаву і Кавалёву.

Нагадаем, 26 красавіка сайту charter97.org з уласных крыніц стала вядома аб тым, што рашэнне аб пакаранні Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва прымаў асабіста Аляксандр Лукашэнка. Камісія па памілаванні рэкамендавала яму захаваць ім жыццё.

Сябар камісіі па памілаванні пры Лукашэнку - кіраўнік камісіі «палаты прадстаўнікоў» па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Мікалай Самасейка не стаў каментаваць БелаПАН гэтыя звесткі.

«Без каментароў. Хто як галасаваў, якое рашэнне было прынятае - гэта тайна», - заявіў Самасейка.

Смяротны прысуд Дзмітрыю Канавалаву, прызнанаму вінаватым у тэрарызме, у прыватнасці ў выбуху ў менскім метро 11 красавіка 2011 года, і Уладзіславу Кавалёву, прызнанаму вінаватым у саўдзеле ў тэрарызме, Вярхоўны суд Беларусі вынес 30 лістападзе 2011 года. Кавалёў напісаў прашэнне Лукашэнку аб памілаванні, Канавалаў, паводле афіцыйнай інфармацыі, - не.

Пра тое, што Лукашэнка адмовіў у памілаванні, стала вядома 14 сакавіка. Гэта рашэнне было прынятае ў сувязі з небяспекай і надзвычай цяжкімі наступствамі для грамадства злачынстваў, здзейсненых асуджанымі на смяротнае пакаранне, паведаміў дзяржаўны тэлеканал.

17 сакавіка стала вядома, што абодва прысуды прыведзены ў выкананне. У афіцыйнай даведцы пра смерць Кавалёва датай смерці значыцца 15 сакавіка.

Нагадаем, скарга Кавалёва на прысуд была зарэгістраваная ў Камітэце ААН па правах чалавека. Камітэт прасіў беларускія ўлады не прыводзіць прысуд у выкананне, пакуль пытанне не будзе разгледжанае па сутнасці. Акрамя таго, наглядная скарга Кавалёва так і не была разгледжаная Вярхоўным судом Беларусі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках