23 лiстапада 2024, Субота, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэпарцёры без межаў»: Лукашэнка - пажыральнік свабоды прэсы

3
«Рэпарцёры без межаў»: Лукашэнка - пажыральнік свабоды прэсы

На самым парозе Еўрапейскага звяза Лукашэнка робіць усё магчымае, каб усталяваць кантроль над краінай.

Маючы сумную гісторыю падаўлення свабоды прэсы з 1994 года, калі ён стаў кіраваць Беларуссю, пасля свайго «перавыбрання» Аляксандр Лукашэнка выйшаў на новы ўзровень суровых рэпрэсій, пішуць «Рэпарцёры без межаў» (пераклад - charter97.org). На працягу года, які прайшоў пасля гэтага, каля 100 журналістаў былі арыштаваныя, многія былі збітыя і каля 30 прысуджаныя да турэмных тэрмінаў рознай працягласці.

Свабода выказвання меркавання і свабода сходаў былі настолькі абмежаваныя, што пратэстоўцы маглі толькі пляскаць у ладкі, каб выказаць сваю незадаволенасць. Нават тыя, хто звяртаўся да гэтай апошняй адчайнай формы грамадскага выказвання пратэсту, былі жорстка разагнаныя.

Ператрусы, арышты і судовыя працэсы ў Менску і ў іншых рэгіёнах краіны павялічыліся. Наталля Радзіна, рэдактарка сайта charter97.org, была вымушаная бегчы за мяжу. Ірына Халіп, карэспандэнтка незалежнай расейскай «Новай газеты», была вызваленая з турмы ў канцы студзеня 2011 года, але знаходзіцца пад умоўным тэрмінам.

Незалежныя нацыянальныя газеты знішчаюцца цяжкімі штрафамі, накладзенымі на іх, у той час, як наклады некаторых рэгіянальных выданняў рэгулярна канфіскоўваюцца. Урад спрабуе адпомсціць за санкцыі, уведзеныя Еўрапейскім Звязам сваім уласным грамадзянам. Напрыклад, незалежныя журналісты, апазіцыянеры і праваабаронцы з непакоем даведаліся, што яны не могуць пакінуць краіну.

Галіны свабоды, якія цудам захаваліся за апошнія 20 гадоў, у цяперашні час рэзка скарачаюцца. Выбарчае прадастаўленне акрэдытацыі прымушае многія замежныя СМІ і іх мясцовых карэспандэнтаў працаваць нелегальна, што робіць іх яшчэ больш уразлівымі. Інтэрнэт не можа кампенсаваць гэты недахоп свабоды, бо карыстальнікаў інтэрнэт-кафэ і ліній агульнага доступу абанентаў тэлефоннай сеткі з 2010 года вызначаюць і кантралююць, а «аналітычны цэнтр», наўпрост звязаны з адміністрацыяй Лукашэнкі, праводзіць маніторынг сайтаў і іхняга зместу. На самым парозе Еўрапейскага звяза Лукашэнка робіць усё магчымае, каб усталяваць кантроль над краінай. Але актывісты супрацівяцца і чакаюць свайго часу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках