У Менску Пуціна паслалі (Фота)
274- 31.05.2012, 9:46
Расцяжка з нецэнзурнымі словамі з'явілася на дарозе з аэрапорта «Менск-2».
Напярэдадні візіту Уладзіміра Пуціна ў Менск 31 мая беларускія нацыянал-бальшавікі вывесілі на мосце, размешчаным на подступах да Менску па дарозе з нацыянальнага аэрапорта «Менск-2», расцяжку «Пуцін, пайшоў на х..!». Пры гэтым, дадзены лозунг вельмі гарманічна размясціўся побач з афіцыйным транспарантам, які вітае расейскага кіраўніка.
За дзень да правядзення акцыі, у сваіх пад'ездаў, па шляху на працу і вучобу, былі прэвентыўна затрыманыя і асуджаныя судом Маскоўскага раёна г. Менска за дробнае хуліганства (нібыта лаяліся матам) нацыянал-бальшавікі Яўген Контуш (5 сутак адміністрацыйнага арышту); Зміцер Сіняк (5 сутак); Зміцер Паліенка (10 сутак).
Нагадаем, што паездка ў Менск - першы дзяржаўны візіт Пуціна на пасадзе прэзідэнта РФ.