Лукашэнка выступіць з пасланнем 8 мая
52- 4.05.2012, 10:58
Аляксандр Лукашэнка, чакаецца, выступіць з пасланнем парламенту і беларускаму народу 8 мая. Такую інфармацыю TUT.BY паведамілі некалькі крыніц.
Паводле іх, дадзенае мерапрыемства добра ўпісваецца ў акно паміж інаўгурацыяй Уладзіміра Пуціна 7 мая і Днём Перамогі 9 мая.
Раней, нагадаем, планавалася, што пасланне пройдзе 19 красавіка. Аднак яго перанеслі ў апошні момант на нявызначаны тэрмін. Лукашэнка адхіліў праект паслання, падрыхтаваны дзяржорганамі, і адправіў яго на дапрацоўку.
У прэс-службе прэзідэнта сказалі, што не валодаюць інфармацыяй з нагоды новай даты паслання. «Магчыма, нейкая інфармацыя з'явіцца заўтра (4 мая. - TUT.BY)», - сказалі там.
Дарэчы, 4 мая Лукашэнка, па неафіцыйнай інфармацыі, чакаюць на фінале конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь - 2012», паведамляе TUT.BY.