24 снежня 2024, aўторак, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Каваленка: Няма за што мяне мілаваць

21
Сяргей Каваленка: Няма за што мяне мілаваць

Палітвязня Сяргея Каваленку наведала на «Валадарцы» маці.

Лідзіі Каваленка стала вядома, што сына ў ізалятары ўгаворваюць напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмаўляецца, перадае «Радыё Свабода».

Лідзія Каваленка бачылася з сынам на працягу гадзіны. Кажа, што Сяргей бледны - «як снег» - і яшчэ вельмі слабы, бо не адышоў ад галадоўкі, якую трымаў больш за два месяцы і спыніў ў канцы сакавіка. Маці зняволенага стала вядома, куды яго неўзабаве накіруюць:

«Даведалася, што 7 чысла яго павязуць на Гагарына, 2 - гэта СІЗА ў Віцебску, дзе над ім здзекаваліся падчас галадоўкі. Адкуль пачынаў галадоўку, туды і прывезлі».

Каля 20 дзён Сяргея Каваленку трымалі на абследаванні ў псіхіятрычнай лякарні ў Навінках, адкуль перавялі ў ізалятар на Валадарскага 2 мая. Вынікі абследавання Сяргея Каваленкі невядомыя. Жонка Сяргея Алена не выключае, што яго пасля разгляду касацыйнай скаргі ў Віцебскім абласным судзе адправяць у адну з калоній адбываць пакаранне. Але пакуль, па словах Алены Каваленка, мужа ўгаворваюць напісаць прашэнне аб памілаванні:

«Для яго гэта, вядома, непрымальна, паколькі якое можа быць памілаванне, калі чалавек сядзіць ні за што?»

Па інфармацыі Алены Каваленка 4 мая ў Віцебску каля будынка медыцынскага універсітэта быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. У запісцы, прымацаванай да сцяга, было напісана пра салідарнасць беларускіх патрыётаў з Сяргеем Каваленкам.

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і месяц зняволення за парушэнне ўмоваў адбывання «хатняй хіміі», якую ён атрымаў за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску ў 2010 годзе.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках