Бел-чырвона-белыя сцягі на Нямізе (Фота)
5- 7.05.2012, 10:23
Моладзевыя актывісты ў мінулую пятніцу вывесілі на Нямізе нацыянальныя беларускія сцягі.
Такім чынам маладыя людзі нагадалі жыхарам Менска і гасцям пра тое, якім з'яўляецца сапраўдны дзяржаўны сімвал Беларусі, паведамляе сайт boikot.info.
Сцягі былі вывешаныя на мастах каля Кафедерального сабора і каля гандлёвага дома «На Нямізе».
Таксама разам са сцягамі, маладыя актывісты распісалі ў некалькіх месцах цэнтр горада актуальнымі надпісамі: «Луку на муку» і «ШОС».



