Марэк Мігальскі патрабуе дапусціць да Каваленкі грамадзянскага лекара
1- 8.05.2012, 12:22

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі звярнуўся са зваротам да начальніка ДВП МУС, Генпракурора РБ і да начальніка «Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтр псіхічнага здароўя».
Дэпутат запатрабаваў даць яму інфармацыю аб прычыне этапавання Сяргея Каваленкі з ахоўнага аддзялення Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя ў Навінках, піша «Народная Воля».
Мігальскі пытаецца, хто і на якой падставе прыняў такое рашэнне?
Еўрадэпутат нагадаў, што ў Каваленкі з'явіліся сур'ёзныя праблемы са здароўем, а на працягу двух месяцаў яго этапавалі ўжо чатыры разы, не падаючы гэтым зняволенаму магчымасці аднаўлення.
Марэк Мігальскі заклікаў забяспечыць Сяргею Каваленку доступ да незалежнага лекара-спецыяліста і належную медыцынскую дапамогу, якая ўключае па меры неабходнасці і шпіталяванне, падкрэсліваючы, што медыцынская дапамога гэта адно з асноўных правоў гарантаваных зняволеным Канвенцыяй Правоў Чалавека, падпісанай Беларуссю.