28 снежня 2024, Субота, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На будоўлях да «Дажынак» - халатнасць і безадказнасць

21
На будоўлях да «Дажынак» - халатнасць і безадказнасць

За апошнія месяцы на будоўлях, якія вядуцца да «Дажынак» у Горках, адбылося 7 няшчасных выпадкаў, двое з якіх - цяжкія.

Начальнік Горацкай міжраённай інспекцыі аховы працы Уладзімір Дюзрыч лічыць, што прыйшоў час біць ва ўсе званы, паведамляе раённая газета «Гарэцкі веснік».

Паводле Уладзіміра Дзюрыча, на будоўлях квітнее халатнасць і безадказнасць. Няма ні аднаго аб'екта, дзе б не было парушэнняў правілаў бяспекі. Паўсюль людзі працуюць без спецвопраткі, ахоўных касак, страховочных паясоў, бетоншчыкі з піламі - без акуляраў і ботаў. «Але самае дзіўнае - шасцімятровай вышыні лясы стаяць, прабачце, «на чэсным слове»: дзвюх цаглінах і без якога-небудзь мацавання да сцен. Калі будаўнікі па іх ходзяць, яны гайдаюцца нібы на арэлях. І гэта на вачах і з дазволу начальнікаў, якія нясуць за іх персанальную адказнасць», - кажа Уладзімір Дзюрыч.

Улады Магілёўскай вобласці рызыкуюць жыццямі людзей дзеля «паказухі» - каб дагадзіць высокаму кіраўніцтву, своечасова падрыхтаваўшы «Дажынкі». Будаўнікі з арганізацый розных раёнаў Магілёўскай вобласці, занятыя на гэтых працах, распавядаюць, што на іхнія пратэсты супраць незабеспячэння неабходных норм бяспекі падчас будаўнічых прац, кіраўнікі не звяртаюць ніякай увагі.

«На ўсе заўвагі заўсёды чуеш адзін адказ - «не падабаецца - звальняйся». А сям'ю ж карміць трэба, у Расею я ўжо наездзіўся. Таму вымушаны маўчаць», - кажа адзін з будаўнікоў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках