25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя тэрарызуе сем'і палітвязняў

17
Міліцыя тэрарызуе сем'і палітвязняў

Нават тых, хто выйшаў з турмы і з'ехаў з краіны, не пакідаюць у спакоі.

Як паведаміла сайту charter97.org Людміла Мірзаянава, маці былога палітвязня Фёдара Мірзаянава, увечары 20 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі ў чарговы раз спрабавалі патрапіць ў ейную кватэру. Іх цікавіла, дзе знаходзіцца Фёдар Мірзаянаў - моладзевы актывіст, прысуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Праз 10 месяцаў пасля арышту Фёдар Мірзаянаў быў вызвалены ў сувязі з «памілаваннем» і з'ехаў працягнуць адукацыю ў Польшчы, паколькі з беларускага ВНУ ён пасля 19 снежня быў выключаны.

«Яны, падобна, сочаць за мной. Учора я сустракалася з маці іншых палітвязняў. Сёння міліцыянты прыйшлі адмыслова ўвечары, на вачах у суседзяў, якія па вечарах сядзяць ля пад'езду. Дэманстратыўна гучна патрабавалі праз дамафон, каб я ўпусціла іх у пад'езд, што ім неабходна атрымаць інфармацыю пра майго сына. То бок, яны яшчэ і ствараюць негатыўную прастору вакол мяне! Я не пусціла іх, сказала, што не выклікала міліцыю. У рэшце рэшт, хтосьці ўпусціў іх у пад'езд, і яны пачалі грукаць у дзверы кватэры. Калі я адчыніла, міліцыянты пачалі пытацца, дзе знаходзіцца мой сын, хоць яны прыходзілі ўжо не раз, і ім добра вядома, што Фёдар навучаецца ў Польшчы. Пыталіся, калі ён прыедзе. Я адказала прама і папрасіла іх гэта запісаць: «Калі гэты рэжым разваліцца». Сышлі міліцыянты, як толькі пачалі тэлефанаваць журналісты.

Наогул, пакаранне за іншадумства ў Беларусі, за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года, доўжыцца вечна, і яно будзе пры Лукашэнку стала. І гэта ўсё распаўсюджваецца на блізкіх, яны нам жыцця не даюць. Паганае жыццё ў Беларусі. Так і запішыце - паганае», - сказала Людміла Мірзаянава сайту charter97.org.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках