24 снежня 2024, aўторак, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз карае не пасаду, а канкрэтнага чалавека

18
Еўразвяз карае не пасаду, а канкрэтнага чалавека

Ці трэба выключаць са спісаў неўязных у краіны Еўразвяза людзей, якія больш не працуюць на былых пасадах?

Гэтае пытанне зноў стала актуальным пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, згодна з якім пазбаўленыя пасадаў 14 суддзяў, у тым ліку тры суддзі са спісу неўязных.

Сёння зноў узгадваюць прапанову кіраўніцы «Офіса за дэмакратычную Беларусь» у Бруселі Вольгі Стужынскай адносна істотнай карэкцыі спісу неўязных у Еўразвяз. Да 27 чэрвеня Стужынская ў Вашынгтоне і на тэлефанаванні пакуль не адказвае. Але раней яна казала, не называючы канкрэтных прозвішчаў, што яе прапанову падтрымліваюць некаторыя беларускія эксперты і аналітыкі. Сярод іх нібыта і Андрэй Ягораў - дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.

Ягораў у інтэрв'ю «Радыё Свабода» кажа, што не выступае за скарачэнне спісу неўязных:

«Спісы неўязных складаюцца Еўрапейскім Звязам. І нагода дзеля ўключэння - пэўныя парушэнні правоў чалавека, якія дапусцілі людзі ў Беларусі. Гэта значыць персанальную адказнасць такіх людзей. Яны здзяйснялі правапарушэнні, яны ажыццяўлялі незаконныя дзеянні. Таму, я лічу, няма і падстаў выключаць іх са спісаў.

Санкцыі накіраваныя на персаналіі. Бо гэта караецца не пасада суддзі, а канкрэтнага чалавека, які, будучы суддзём, дапусціў і парушэнні закона, і парушэнні правоў чалавека. І менавіта асабіста да такіх людзей прымаліся абмежавальныя меры».

Сярод звольненых суддзяў і Тацяна Паўлючук. Яе добра ведае актывіст кампаніі «Гавары праўду» Міхаіл Пашкевіч:

«Яна была рэкардсменам па колькасці палітычных прысудаў у судзе Цэнтральнага раёна Менска. Я магу шмат што зразумець. Але калі суддзя выносіць прысуд літаральна за 2 секунды, то што гэта? Я і спадзяюся, што незалежна ад таго, уязная яна ці неўязная, незалежна ад пасады, якую яна будзе займаць далей, ёй давядзецца адказваць за свае дзеянні па законах дэмакратычнай Беларусі.

Я памятаю той скандал, калі здымалі суддзяў, якія пакрывалі былога пракурора Снегіра. І я памятаю, як паводзіўся суддзя Есьман, вядомы сваім палітычнымі прысудамі. Я памятаю суддзю Ільіну, якая вынесла мне прысуд - два гады абмежавання волі. А ўжо праз паўгады яна з-за скандалу са Снегіром вылецела са сваёй пасады. На мой погляд, жыццё ўсё роўна расставіць усё на свае месцы. І незалежна ад маёй асабістай крыўды такім суддзям давядзецца за ўсё адказаць».

Шэф-рэдактар газеты «Народная воля» Святлана Калінкіна лічыць, што сыход з пасады - не падстава для выключэння з «чорнага спісу»:

«На самой справе гэта міф, што ў суддзяў так ужо заціснутыя рукі, ногі і горла, што яны не маюць права на сваё меркаванне і на вынясенне справядлівага рашэння. Я сама навучалася на юрыдычным факультэце. У мяне ёсць сябры, якія працуюць суддзямі. І яны распавядаюць, што былі выпадкі, калі суддзям даводзілі па палітычных справах адное заданне, а яны выносілі іншыя рашэнні. І гэта ніякімі карамі ад улады дзеля іх не абарочвалася. Проста такім суддзям больш не давалі на разгляд брудных спраў.

Таму я думаю, што з пункту гледжання маралі гэта справядліва, калі людзі, якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях, не маюць права ўезду ў цывілізаваныя краіны».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках