Вінаградаву і Арцыбашаву далі па 15 сутак (Фота)
1- 22.06.2012, 14:09
(абноўлена) У Цэнтральным судзе Менску разгледжаныя справы актывістаў «Гавары праўду» Аляксандра Арцыбашава і Паўла Вінаградава.
Маладых людзей абвінавацілі ў дробным хуліганстве і далі па 15 сутак арышту, перадае «Радыё Свабода».
Як учора паведамляў сайт charter97.org, Аляксандр Арцыбашаў быў затрыманы 21 чэрвеня ў раёне вуліцы Няміга перад пачаткам палітычнага флэш-мобу з удзелам плюшавых цацак «Мы прыйшлі, каб нас зноў пасадзілі».
Былога палітвязня Паўла Вінаградава каля дзесяці вечара забралі ў аддзяленне з дома, хоць у пратаколе значыцца час затрымання 13 гадзін.



