27 красавiка 2024, Субота, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвінавачванне Пачобуту прад'явяць на працягу 10 сутак

8
Абвінавачванне Пачобуту прад'явяць на працягу 10 сутак

Абвінавачванне гродзенскаму карэспандэнту польскай «Газеты выборчай» павіннае быць прад'яўленае на працягу дзесяці сутак з моманту затрымання.

Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Павел Траулька, крымінальная справа па частцы 2 артыкула 367 КК (паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) у дачыненні да Пачобута распачатая ўпраўленнем СК па Гродзенскай вобласці па матэрыялах праверкі абласнога ўпраўлення КДБ.

З матэрыялаў праверкі вынікае, што ў шэрагу публікацый, падрыхтаваных Пачобутам і распаўсюджаных з дапамогай інфармацыйных рэсурсаў сеткі Інтэрнэт, «утрымліваліся паклёпніцкія выказванні ў дачыненні да Лукашэнкі». «У межах праверкі былі прызначаныя і праведзеныя шэраг лінгвістычных экспертыз. Паводле заключэння экспертаў у прадстаўленых публікацыях утрымліваюцца словы і выразы ў дачыненні да Лукашэнкі, якія адносяцца да паклёпа і дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь», - заявіў Траулька.

У дачыненні да журналіста абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Нагадаем, гродзенскі карэспандэнт польскай «Газеты выборчай» Анджэй Пачобут, які таксама з'яўляецца старшынём галоўнай рады нефармальнага Саюза палякаў на Беларусі (СПБ), быў затрыманы ўвечары 21 чэрвеня ў сябе дома ў Гродне. У ягонай кватэры правялі ператрус, пасля чаго Пачобута павезлі ў пракуратуру, а адтуль даставілі ў следчы ізалятар. У дачыненні да журналіста ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да прэзідэнта, здзейснены асобай, якая раней была судзімая за паклёп ці абразу). Яму пагражае пакаранне ў выглядзе абмежавання або пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках