24 лiстапада 2024, Нядзеля, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

New Eastern Europe: Лукашэнкаўскую фальшыўку трэба ігнараваць

6
New Eastern Europe: Лукашэнкаўскую фальшыўку трэба ігнараваць

Навошта звяртаць увагу на «выбары» ў орган, які створаны ў выніку канстытуцыйнага перавароту?

Гэтае пытанне задае Эндру Уілсан старэйшы навуковы супрацоўнік Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах і аўтар кнігі «Беларусь. Апошняя дыктатура Еўропы» ў часопісе New Eastern Europe (пераклад - charter97.org).

Прыводзім вытрымкі з артыкула.

Беларуская «палата прадстаўнікоў» з'яўляецца падробкай, якая замяніла сапраўдны парламент, абраны ў 1995 годзе. Першы раз яе нават не абіралі - проста ўгаварылі палову сябраў старога законнага парламенту перайсці ў новы. На «выбарах» 2000, 2004 і 2008 гадоў ні адзін апазіцыянер не патрапіў туды. Лукашэнка паклапаціўся пра тое, каб у «палаце» былі прадстаўленыя прыручаныя лаяльныя «дэпутаты».

Каментатары, без сумневаў, будуць абмяркоўваць 2 традыцыйныя гісторыі, якія з'яўляюцца кожны раз напярэдадні «выбараў». Па-першае, што будзе рабіць апазіцыя - удзельнічаць ці байкатаваць. Па-другое, ці з'явіцца ў краіне «партыя ўлады», чуткі аб стварэнні якой ходзяць ужо даўно. Усе гэтыя апавяданні - не болей, чым прыкрыццё.

Лукашэнка ніколі не хацеў стварэння партыйнай сістэмы, нават лаяльнаму праекту «Белая Русь» не дазваляюць пакуль ператварыцца ў партыю ўлады. Гэта кажа нам дастаткова шмат пра тое, як працуе ягоная сістэма. Ён асцерагаецца стварэння нават магчымасці зліцця бюракратычных інтарэсаў і фарміравання лобі для наменклатурнай прыватызацыі. «Парламенцкія выбары» патрэбныя яму толькі дзеля падтрымання неасавецкага рытуалу ўдзелу і кантролю, а таксама дзеля таго, каб паказаць бяссілле сваіх апанентаў».

Гэта павінныя разумець на Захадзе. Падчас апошніх «выбараў» заходнія СМІ трапіліся ў пастку, паверыўшы ў тое, што дыктатар дазволіць апазіцыі выйграць пару месцаў у «парламенце». Замест таго, каб звяртаць увагу на дробязі, трэба думаць над агульнай карцінай.

Гэта не сапраўдны парламент і гэта не сапраўдная барацьба паміж уладай і апазіцыяй.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках