24 снежня 2024, aўторак, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнікі МЗС ЕЗ абмяркуюць новыя санкцыі супраць Лукашэнкі?

23
Кіраўнікі МЗС ЕЗ абмяркуюць новыя санкцыі супраць Лукашэнкі?

Сёння ў Люксембургу будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі, Сірыі і Іране.

Міністры абмяняюцца думкамі з нагоды новых санкцый у дачыненьні да Менску. Па наяўнай у ІТАР-ТАСС інфармацыі, ёсць варыянт забараніць еўрапейскаму бізнесу весці справы з беларускім прадпрымальнікам і ганаровым консулам Ісландыі ў Беларусі - Аляксандрам Машэнскім. Гэты чалавек, на думку Еўразвяза, фінансуе рэжым Лукашэнкі і атрымлівае незаконныя ільготы ад уладаў краіны.

Апошні блок санкцый ЕЗ у дачыненні да Менску ўступіў у сілу 24 сакавіка. Краіны Еўразвяза ўнеслі ў чорны спіс двух буйных беларускіх бізнесмэнаў і прыналежныя ім кампаніі. Усяго ў спісе 249 прадстаўнікоў кіраўніцтва Беларусі на чале з Лукашэнкам. Усім ім забаронены ўезд у краіны ЕЗ, а іх банкаўскія рахункі замарожаныя. Што тычыцца унесеных у гэты спіс 29 беларускіх кампаній, то еўрапейскаму бізнесу забаронена заключаць з імі новыя кантракты.

Таксама ў цэнтры ўвагі міністраў замежных спраў будзе сітуацыя ў Сірыі. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Уільям Хейг.

Па словах брытанскага міністра, удзельнікі сустрэчы плануюць абмеркаваць рэакцыю ЕЗ на падзеі «арабскай вясны», санкцыі ў дачыненні да Ірана і развіццё сітуацыі ў Егіпце. Як чакаецца, сустрэча Рады ЕЗ на ўзроўні кіраўнікоў МЗС стане магчымасцю для кансультацый у напярэдадні паседжэння Рады НАТА, намечанай на 26 чэрвеня, паведамляе радыёстанцыя «Эхо Москвы».

Рада збярэцца па запыце Турцыі, ваенны самалёт якой у мінулую пятніцу збілі сірыйскія ваенныя. Удзельнік сустрэчы маюць намер абмеркаваць гэты інцыдэнт.

Між тым, у афіцыйным парадку дня сустрэчы міністраў замежных спраў асобнага пытання аб Беларусі няма.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках