24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістаў затрымліваюць напярэдадні 3 ліпеня

9
Актывістаў затрымліваюць напярэдадні 3 ліпеня

15 сутак арышту грамадскі актывіст Іван Амельчанка атрымаў нібыта за нецэнзурную лаянку. Праваабаронцы кажуць пра чарговую хвалю прэвентыўных арыштаў напярэдадні 3 ліпеня.

27 чэрвеня сястра Івана Амельчанкі Інга перадала яму ў ізалятар на Акрэсціна перадачу: пітную ваду і рэчы для гігіены. Дакладных абставінаў затрымання брата Інга да гэтага часу не ведае. Сябры кажуць, што яго затрымалі 26 чэрвеня пасля 14 гадзін, калі ён выйшаў з кватэры і накіраваўся на прызначаную сустрэчу. Увечары ім стала вядома, што Амельчанку асудзілі на 15 сутак. Чым займаўся Іван з часу выхаду на волю пасля апошняга арышту?

«З'ездзіў дапамагчы маці, даў некалькі інтэрв'ю журналістам, збіраў паперы, каб аспрэчваць мінулы арышт. Папрацаваць будаўніком, як было раней, нават не паспеў. Усяго ж два тыдні мінула, як выйшаў на волю», - распавядае «Радыё Свабода» сястра палітвязня.

У адным з інтэрв'ю Іван Амельчанка, вядомы як аўтар перфомансу «Мусорок» падчас Чарнобыльскага Шляху, сказаў журналістам, што збіраецца і далей праяўляць грамадзкую актыўнасьць, але не ўдакладніў, чым менавіта будзе займацца.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць, што Іван Амельчанка стаў ахвярай чарговай хвалі прэвентыўных затрыманняў, прымеркаванай да 3 ліпеня.

«Вельмі шкада, што нашыя суды і суддзі ўцягнутыя ў гэтыя незаконныя дзеянні. Гэта проста ярка сведчыць пра тое, у што ператварылася прававая сістэма ў краіне», - кажа праваабаронца.

Валянцін Стэфановіч таксама нагадаў пра журналіста «Еўрарадыё» Паўла Свярдлова, зняволенага на 15 сутак нібыта за брыдкаслоўе. Праваабаронца мяркуе, што на самой справе журналіста пакаралі за рэпартаж, у якім было паказана, як непрафесійна некаторыя міліцыянты ахоўваюць станцыі метро ад магчымых тэрарыстаў.

«Яму адпомсцілі, як зараз Івану Амельчанку працягваюць помсціць», - мяркуе Валянцін Стэфановіч.

Праваабаронца з «Вясны» Анатасія Лойка нагадала пра актывістаў, якія адбываюць у гэтыя дні адміністрацыйныя арышты ў менскім ізалятары на вуліцы Акрэсціна. Гэта журналіст Павел Свярдлоў, актывісты «Гавары праўду» Павал Вінаградаў і Аляксандр Арцыбашаў, а цяпер і Іван Амельчанка. Па словах Анастасіі Лойка, некаторых з іх міліцыянты прама папярэджвалі, што іх зноў арыштуюць перад 3 ліпеня. Праваабаронца не выключае новых затрыманняў:

«Хутчэй за ўсё спіс будзе папаўняцца, паколькі супрацоўнікі міліцыі тым актывістам, якія сядзелі перад прыездам Пуціна, наўпрост пагражалі арыштамі перад 3 ліпеня. Гэта гучала і ў дачыненні да маладафронтаўцаў, і адносна Івана персанальна. Вось яны пачалі гэтыя пагрозы выконваць».

Івана Амельчанку судзіла суддзя Ленінскага раённага суда Менска Марына Запаснік. У канцылярыі суду сказалі, што каментароў да прысуду не будзе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках