8 траўня 2024, Серада, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хвастоў у ААН адкрыта хлусіў

63
Хвастоў у ААН адкрыта хлусіў

«Беларусь з'яўляецца дэмакратычнай краінай. Мы не павінныя здаваць нікому экзамен на дэмакратычнасць. Сітуацыя з дэмакратыяй ў нас па шматлікіх параметрах лепшая, чым у еўрапейскіх краінах», - заявіў чыноўнік.

Такую заяву зрабіў сталы прадстаўнік Беларусі пры ААН у Жэневе Міхаіл Хвастоў, выступаючы 27 чэрвеня ў час абмеркавання даклада па Беларусі на сесіі Рады па правах чалавека ААН у Жэневе, перадае БелаПАН.

«Краіны ЕЗ, якія сёння выступяць, будуць сцвярджаць, што сітуацыя ў Беларусі пагоршылася. Але ні адзін з іх не скажа, што сітуацыя ў ягонай краіне і ў ЕЗ у цэлым палепшылася», - заявіў Хвастоў.

Ён заявіў, што Беларусь запрашала Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека наведаць Беларусь, а таксама дала ёй усе матэрыялы па дадзенай справе.

Даклад аб сітуацыі ў Беларусі, прадстаўлены на сесіі Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Наві Пілэй, Хвастоў назваў непрымальным для Беларусі «як з юрыдычнага боку, так і са змястоўнага, паколькі ён не мае ніякага дачынення да праваабарончай тэматыкі».

«У дакладзе скажоныя падзеі 19 снежня 2010 года і ў паслявыбарчы перыяд, - заявіў Хвастоў. - Нічога не сказана аб тым, што асобныя экс-кандыдаты ў прэзідэнты, знаходзячыся ля Дома ўрада, распачалі спробу дзяржаўнага перавароту. У дакладзе пра гэта не гаворыцца ні слова, а апісваецца, як дробнае хуліганства».

«Нягледзячы на ўсю пагрозу канстытуцыйнаму ладу, якая тады стварылася, паліцыя не ўжывала вадамёты, гумовыя кулі і дубінкі. Усе затрыманыя паўсталі перад судом, судовыя працэсы былі адкрытымі», - дадаў Хвастоў.

Даклад па Беларусі ён назваў «прыкладам найгоршай практыкі падрыхтоўкі дакументаў офісам Упраўлення Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН».

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках