25 снежня 2024, Серада, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Калумбіі падтрымалі беларускіх палітвязняў

2
У Калумбіі падтрымалі беларускіх палітвязняў

Вязні калумбійскай турмы запатрабавалі спынення рэпрэсій у Беларусі.

Двое палітвязняў, якія зараз знаходзяцца ў турме «Ла-Пікота» у Багоце, сталіцы Калумбіі, звярнуліся да палитзняволеных беларускіх анархістаў і ўсіх, хто знаходзіцца ў нашай краіне за кратамі з-за сваіх перакананняў са словамі салідарнасці і падтрымкі, паведамляе сайт anarkismo.net (пераклад - charter97.org).

«Мы выказваем падтрымку людзям ва ўсім свеце і, у прыватнасці, у Беларусі, якія выступаюць супраць прыгнёту чалавека іншымі людзьмі ці дзяржавай. Таксама мы падтрымаем акцыямі салідарнасці анархістаў і іншых палітвязняў у Беларусі з 30 чэрвеня па 2 ліпеня», - гаворыцца ў лісце.

Вязні калумбійскай турмы выказваюць пратэст супраць адмовы беларускіх уладаў амніставаць вязняў сумлення і спроб турэмнай адміністрацыі шляхам катаванняў вымусіць палітвязняў напісаць прашэнні аб памілаванні.

«Супраціў не з'яўляецца злачынствам. Гэта рэалізацыя права і абавязку народа на барацьбу супраць прыгнёту», - кажуць аўтары ліста.

Міжнародныя анархісцкія арганізацыі заклікалі з 30 чэрвеня па 2 ліпеня падтрымаць беларускіх палітвязняў, запатрабаваць іх вызвалення і спынення рэпрэсій у Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках