25 снежня 2024, Серада, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Савет рэспублікі» ўхваліў закон аб амністыі

6
«Савет рэспублікі» ўхваліў закон аб амністыі

Палітвязні застаюцца ў турмах.

«Савет рэспублікі» ўхваліў прыняцце закона «Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія здзейснілі злачынствы», перадае «Інтэрфакс».

Законапраект налічвае 23 артыкулы, на падставе якіх будзе ўжытая амністыя да пэўных катэгорый асуджаных.

Законапраектам прапануецца прымяніць амністыю да асоб, асуджаных за ўчыненне злачынстваў, якія не адносяцца да катэгорыі цяжкіх.

Дакументам, у прыватнасці, прадугледжваецца прымяненне амністыі ў дачыненні да непаўнагадовых, цяжарных жанчын, асоб пенсіённага ўзросту, інвалідаў, ветэранаў баявых дзеянняў і шэрагу іншых катэгорый асоб, у сілу іх асаблівага прававога статусу або стану здароўя. Таксама на амністыю могуць разлічваць тыя, хто асуджаны за асобныя «эканамічныя» злачынствы, пры ўмове поўнага пакрыцця прычыненай іхнімі дзеяннямі шкоды.

У законапраекце асабліва адзначаецца, што амністыя не можа быць прымененая да асоб, якія ўчынілі асобныя цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, у тым ліку карупцыйныя, прызнаным асабліва небяспечнымі рэцыдывістамі, асуджаным да пакарання ў выглядзе пажыццёвага зняволення, а таксама да асоб, якія не выканалі прадугледжаныя праектам закона ўмовы для вызвалення ад крымінальнай адказнасці і пакарання.

Як растлумачылі ў Дэпартаменце выканання пакаранняў МУС Беларусі, згодна з законапраектам аб амністыі, з месцаў пазбаўлення волі закрытага тыпу могуць вызваліцца 2,1 тыс. чалавек, з месцаў пазбаўлення волі адкрытага тыпу - каля 700 чалавек, таксама ад крымінальнага пакарання могуць быць вызваленыя каля 4,8 тыс. чалавек, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчых інспекцыях. У месцах пазбаўлення волі ў Беларусі адбывае пакаранне больш за 33 тыс. асуджаных.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, палітвязні выйсці на волю па законе «Аб амністыі» не змогуць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках