25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавыя арышты актывістаў напярэдадні 3 ліпеня

48
Масавыя арышты актывістаў напярэдадні 3 ліпеня

У Менску 30 чэрвеня з самай раніцы супрацоўнікі міліцыі праводзяць затрыманні найбольш актыўных прадстаўнікоў моладзевых рухаў.

У 7 гадзін раніцы з дома ў Сухарава забралі і адвезлі ў Фрунзенскі РУУС актывіста «Zмены» Віталя Васількова, піша ПЦ «Вясна».

У той жа час да жонкі Аляксандра Арцыбашава і сястры актывіста Алеся Крата таксама прыйшлі міліцыянты. Па папярэдніх дадзеных, яны шукаюць Алеся Крата.

Як напісаў у «Фэйсбуку» нацбал Зміцер Сіняк, каля 9 гадзін раніцы міліцыянты прыходзілі да яго дадому і хацелі забраць у РУУС нібыта за бойку. Ён таксама паведаміў, што ў Менску пачалася аблава і на астатніх нацбалаў.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках