5 лiстапада 2024, aўторак, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Козік зманіў

28
Козік зманіў

У Міжнароднай арганізацыі працы застаюцца прэтэнзіі да Беларусі.

Сёння праўладная Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі распаўсюдзіла прэс-рэліз, у якім паведаміла, што камітэт па нормах і стандартах МАТ адмовіўся разглядаць пытанне аб парушэннях правоў прафсаюзаў у Беларусі, падтрымаўшы лідара ФПБ Леаніда Козіка. Таксама ў прэс-рэлізе паведамляецца, што МАТ не мае прэтэнзій да Беларусі.

Як аказалася, прафбос ізноў зманіў.

Разгляд беларускага пытання зняты з парадку дня канферэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы з-за невыканання рэгламенту. Пра гэта сайту charter97.org распавёў старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч.

«Пытанне аб парушэннях правоў прафсаюзаў у Беларусі павіннае было разглядацца разам з падобнымі пытаннямі, якія тычыліся сітуацыі яшчэ ў некаторых краінах. У паседжанні камітэта па нормах і стандартах МАП павінныя прымаць удзел прадстаўнікі трох груп - урада, працадаўцаў і прафсаюзаў. З-за тэхнічнага невыканання парадку фарміравання рэгламенту пытанне аб парушэннях было выключанае групай працадаўцаў. Прычым ягонае зняцце з парадку дня ініцыявала не беларуская дэлегацыя.

Прэтэнзіі МАТ, якія датычацца парушэнняў правоў прафсаюзаў, ніхто не адмяняў», - сказаў Генадзь Федыніч.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках