25 снежня 2024, Серада, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыі пакуль не дамовіліся па «выбарах»

45
Партыі пакуль не дамовіліся па «выбарах»

Выдаленне з круглага стала журналістаў лідарам апазіцыйных рухаў і партый не дапамагло.

Вызначацца з агульнымі мэтамі пры правядзенні «парламенцкіх» «выбараў» удзельнікі круглага стала пачалі з выдалення журналістаў, нагадвае «Еўрарадыё». Стаўленне да саміх выбараў і магчымага ўдзелу ў іх ва ўсіх рознае, таму выносіць спрэчкі на гэтую тэму ў СМІ не трэба, тлумачыць старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас:

«Гэта павінная быць канфідэнцыйная, працоўная сустрэча, таму мы папросім нашых сяброў-журналістаў пачакаць. Паведамім пра яе вынікі - калі будзе пра што паведамляць».

З самага пачатку сустрэчы Уладзімір Колас заклікае «вызначыць агульныя мэты і шляхі дасягнення гэтых мэтаў». Прысутнасць журналістаў, далучаецца да тлумачэнняў лідар «Справядлівага свету» Сяргей Калякін, гэтаму можа перашкодзіць:

«Калі будуць журналісты, усе будуць казаць дзеля прэсы, а не шчыра будуць размаўляць! Я гэта добра ведаю!»

Праўда, падобна да таго, што выдаленне журналістаў слаба дапамагае апазіцыі. Як распавядае лідар АГП Анатоль Лябедзька, прысутныя разышліся з тым, з чым і прыйшлі: «Справядлівы свет» і рух «За свабоду» - ісці на «выбарах» да канца, АГП і Партыя БНФ - здымаць кандыдатаў, «Гавары праўду!» - здымацца, калі не будуць вызваленыя палітвязні, БХД - не ўдзельнічаць кандыдатамі.

«Вынікаў, якія можна было б узяць у рукі аб адчуць, што яны ёсць, - няма. Але добра ўжо тое, што такая дыскусія ёсць, адбываецца і ёсць камунікацыі», - сказаў палітык.

Нават агульнае пасланне выбаршчыкам скласці наўрад ці атрымаецца. Калі ўсе за тое, што сапраўдных выбараў няма, то даць людзям агульную параду - ісці на выбары ці не - апазіцыя не можа.

Расчараваны сустрэчай і яе арганізатар.

«Усе выдатна разумеюць неабходнасць кансалідацыі, але па прычынах, пра якія можна толькі здагадвацца, таму што іх не фармулююць, не згаджаюцца на гэтыя дзеянні», - кажа Уладзімір Колас.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках