23 снежня 2024, панядзелак, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Камароўскі: Пыжык выратаваў мяне ад турмы

23
Аляксандр Камароўскі: Пыжык выратаваў мяне ад турмы

У беларускім офісе «Інтэрпола» адмовіліся назваць прычыны абвяшчэння бежанца Андрэя Пыжыка ў міжнародны вышук.

«Такая інфармацыя з'яўляецца канфідэнцыйнай і для прэсы не выдаецца», - паведамілі супрацоўнікі офіса.

Магчымую дэпартацыю з Польшчы былога следчага Жодзінскай пракуратуры пракаментаваў «Радыё Свабода» адзін з лідараў афганскага руху ў Беларусі Аляксандр Камароўскі.

«Ён у дачыненні да мяне павёўся вельмі прыстойна. Калі б не ён, я б ужо ў турме сядзеў, пра што тут казаць? Супраць мяне здзейснілі падвойную правакацыю: двойчы падкідвалі фальшывыя даляры і завялі дзве крымінальныя справы. Плюс шарлатаны праз СМІ ўсяляк шкодзілі - і праз тэлебачанне, і праз «Савецкую Беларусь». Гэта годны афіцэр, за якога я галаву гатовы аддаць. Таму трэба хутчэй паднімаць шум па ўсім свеце, не толькі ў Польшчы. Бо калі яго дэпартуюць у Беларусь, ад гэтага ганьбы Польшча не адмыецца ніколі.

Я, вядома, не выключаю, што беларускія спэцслужбы маглі падкінуць польскім калегам нейкаю дэзінфармацыю. Праца ў гэтым кірунку ідзе. Яны ж павінны паказаць сваім і міліцыянтам, і камітэтчыкі, што супраць сістэме не выступайце, інакш будзеце ў той камеры сядзець, якая ўжо падрыхтавана для Пыжыкаў », - сказаў Аляксандр Камароўскі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках