23 снежня 2024, панядзелак, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Варшаўская пракуратура загадала вызваліць Андрэя Пыжыка

33
Варшаўская пракуратура загадала вызваліць Андрэя Пыжыка

Беларускі бок не падаў неабходных дакументаў дзеля арышту бежанца.

З-за гэтага Варшаўская раённая пракуратура пасля разгляду прадстаўленых дакументаў загадала неадкладна вызваліць Андрэя Пыжыка, які пражывае ў Польшчы.

Пра гэта паведаміў пракурор Рычард Рагатка, перадае Polskie Radio.

Былы жодзінскі следчы быў вымушаны бегчы ў Польшчу пасля адмовы ўзбуджаць крымінальную справу на «афганца» Аляксандра Камароўскага, калі той вылучаўся ў гарсавет.

Пасля ўцёкаў Андрэй Пыжык зрабіў адкрытую заяву аб тым, як фальсіфікуюцца справы «палітычных» у Беларусі. А нядаўна выступаў у якасці эксперта ў фільме «Белсата» «Страх у краіне спакою», прысвечаным тэракту ў менскім метро. Пасля гэтага беларускі бок абвясціла яго ў вышук праз Інтэрпол.

Па словах жонкі Андрэя Пыжыка Юліі, учора яго запрасіў да сябе польскі ўчастковы, сказаўшы, што з'явіліся нейкія праблемы з атрыманнем статусу бежанца. Пасля гэтага жанчына даведалася, што Андрэя Пыжыка збіраюцца дэпартаваць.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках