17 лiстапада 2024, Нядзеля, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы просяць ААН абараніць беларускіх адвакатаў

3
Праваабаронцы просяць ААН абараніць беларускіх адвакатаў

Цэнтр прававой трансфармацыі звярнуўся да адмысловага дакладчыка ААН па пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў Габрыэлы Кнауль з экстраным паведамленнем аб працягу ціску на беларускіх адвакатаў.

Дадзенае паведамленне звязанае з забаронай на выезд з краіны адвакатцы Марыне Кавалеўскай, якая абараняла Андрэя Саннікава - былога палітычнага зняволенага, кандыдата ў прэзідэнты ў 2010 годзе, піша БелаПАН.

5 чэрвеня 2012 года адвакатка Марына Кавалеўская не змагла выехаць у Вільню, куды накіроўвалася разам з мужам і маленькім дзіцём з асабістымі мэтамі. На мяжы без тлумачэння прычын супрацоўнікі Дзяржпамежкамітэта паставілі ў ейны пашпарт штамп: «Выезд з краіны забаронены».

Беларускія праваабаронцы расцэньваюць гэта як форму ціску на адвакатку Кавалеўскую і нагадваюць, што раней ціску падвергнуліся адвакаты Павел Сапелка, Тамара Сідарэнка, Андрэй Варвашэвіч, Алег Агееў, Тацяна Агеева, Зміцер Лаеўскі. Некаторыя адвакаты былі выключаныя з калегіі адвакатаў.

У Цэнтры прававой трансфармацыі мяркуюць, што зварот да спецдакладчыка ААН па пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў пацягне за сабой належнае рэагаванне з боку інстытутаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У тым ліку - ініцыюе правядзенне даследаванні ў сферы незалежнасці суддзяў і адвакатаў ў Беларусі, у дадатак да даследавання, праведзенага працоўнай групай у 2000 годзе.

Беларускія праваабаронцы заклікаюць Габрыэлу Кнауль распачаць працоўны візіт у Беларусь і правесці адмысловае следства па пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў ў краіне ў бягучы момант.

Згодна з рэзалюцыяй Рады ААН па правах чалавека 8/6 ад 18 чэрвеня 2008 года, спецдакладчык ААН па пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў упаўнаважаны расследаваць усе прадастаўленыя яму істотныя сцвярджэнні аб замаху на незалежнасць адвакатаў.

Сітуацыю, якая склалася, каментуе эксперт і юрыст Цэнтра прававой трансфармацыі Тамара Сідарэнка:

- Мы памятаем, што ў сакавіку гэтага года шэрагу палітыкаў было адмоўлена ў выездзе за мяжу. Пра тое, што яны «невыязныя», гэтыя асобы даведваліся толькі на мяжы. Пры звароце ў тэрытарыяльныя падпаддзяленні па грамадзянстве і міграцыі прычын уключэння іх банк дадзеных аб грамадзянах, права на выезд якіх з Рэспублікі Беларусь часова абмежаванае, высвятляліся кур'ёзныя факты.

За абаронай парушаных правоў у суд звярнуліся Г.Паганяйла, А.Гулак і іншыя асобы, рашэнняў няма да гэтага часу.

Ужо тады выклікаў здзіўленне той факт, што ўсе «невыязныя» аб такім сваім статусе не ведалі. Між тым, гэта ў прынцыпе немагчыма, калі выконваецца Закон Рэспублікі Беларусь «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь» (далей - Закон). Артыкул 7 Закона змяшчае вычарпальны пералік падстаў дзеля часовага абмежавання выезду грамадзянаў з краіны. У выпадках прыняцця такога рашэння грамадзяніну паведамляецца пра яго на працягу дня або ягоны характар адносінаў з дзяржорганам такі, што ён не можа не ведаць аб прынятым рашэнні.

6 чэрвеня 2012 года сітуацыя паўтарылася з адвакаткай М.Кавалеўскай: на мяжы яна раптам даведалася, што яе права на выезд нехта абмежаваў. Хто і за што, прыходзіцца даведвацца па месцы жыхарства ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі. Нешта не ў парадку ў «дацкім каралеўстве», а дакладней, у Рэспубліцы Беларусь з рэалізацыяй права грамадзянаў на выезд.

- Мы лічым, што адвакатура павіннаяперагледзець практыку, - кажа кіраўнік Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова, - бо без незалежнай і якаснай прававой дапамогі адпраўленне правасуддзя ў Беларусі, тым больш у палітычна матываваных судовых працэсах, будзе заставацца неадпаведным міжнародным стандартам і не будзе выклікаць даверу як у прафесійнай супольнасці, так і грамадзянаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках