25 снежня 2024, Серада, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сербія, Харватыя, Чарнагорыя ўводзяць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

82
Сербія, Харватыя, Чарнагорыя ўводзяць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Яшчэ 7 краін Еўропы ўводзяць санкцыі супраць саўдзельнікаў Аляксандра Лукашэнкі і ягонага атачэння.

Харватыя, Македонія, Чарнагорыя, Ісландыя, Сербія, Албанія і Ліхтэнштэйн далучаюцца да рашэння ЕЗ аб санкцыях супраць беларускіх уладаў.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Вярхоўнага прадстаўніка па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан (пераклад - charter97.org).

У заяве нагадваецца аб рашэннях, прынятых Радай ЕЗ 23 сакавіка і 23 красавіка 2012 года.

23 сакавіка міністры замежных спраў 27 краін Еўразвяза пагадзіліся на пашырэнне абмежавальных мер у дачыненні да беларускага рэжыму. Санкцыі былі распаўсюджаныя на 29 кампаній і 12 прыватных асоб, адказных за парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі ў дачыненні да апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, а таксама падтрымліваюць альбо з'яўляюцца бенефіцыярамі ўлады Лукашэнкі.

23 красавіка Рада ЕЗ па замежных справах ухваліла прававыя акты аб стандартным выключэнні з рэжыму санкцый Еўразвяза, якія прадугледжваюць замарожванне актываў беларускіх юрыдычных асоб, сродкаў дыпламатычных місій і прадстаўніцтваў пры міжнародных арганізацыях.

Харватыя, Македонія, Чарнагорыя, Ісландыя, Сербія, Албанія і Ліхтэнштэйн далучаюцца да гэтых рашэнняў ЕЗ і забяспечаць адпаведнасць ім сваёй нацыянальнай палітыкі.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках