Адвакатка Саннікава падала скаргу на МУС і Мінабароны
13- 8.06.2012, 16:08
У сувязі з адмовай у выездзе за межы Беларусі адвакатка Марына Кавалеўская сёння падала скаргі на дзеянні МУС і Мінабароны ў генеральную пракуратуру і МУС.
У суд Цэнтральнага раёна пададзеная на скарга на дзеянні дзяржаўных органаў.
Пра гэта паведаміў ейны муж Валер Кавалеўскі, піша «Народная воля».
Нагадаем, што адвакатку Марыну Кавалеўскую, якая абараняла былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, на днях не выпусцілі з Беларусі, паколькі аказалася, што ейнае прозвішча ўнесенае ў базу дадзеных невыязных з краіны. У Дэпартаменце па міграцыі МУС Марыну Кавалеўскі ашаламілі навіной аб тым, што «стоп-ліст» на яе быў ініцыяваны Міністэрствам абароны як на асобу, якая ўхiляецца ад прызыву ў войска. Паколькі Кавалеўская наогул не з'яўляецца ваеннаабавязанай, то адгаворка прагучала проста як здзек. Тым больш, што і Міністэрства абароны выдала Марыне Кавалеўскай даведку, што ніякіх прэтэнзій да яе не мае. Адвакатка паабяцала дайсці да суду, але разабрацца з гэтай гісторыяй. І слова сваё трымае.