24 снежня 2024, aўторак, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Родныя беларускіх палітвязняў напісалі Лорын

20
Родныя беларускіх палітвязняў напісалі Лорын

І «пазнаёмілі» спявачку з краінай, у якую яна збіраецца прыехаць.

Сваякі беларускіх палітвязняў звярнуліся з адкрытым лістом да пераможцы конкурсу «Еўрабачанне» спявачкі Лорын ў сувязі з яе будучым візітам у Беларусь і ўдзелам у фестывалі «Славянскі базар» у Віцебску.

Аўтары ліста, тэкст якога трапіў у рэдакцыю charter97.org, інфармуюць Лорын аб сітуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне, аб тым, што ў беларускіх турмах знаходзяцца людзі, якія адважыліся выступіць супраць рэжыму, што ў Беларусі ўжываюцца катаванні і смяротнае пакаранне.

«Мы, мацеры і жонкі палітвязняў, хочам, каб Вы, Лорын, ведалі: Беларусь - гэта краіна, дзе пануе страх і няпраўнасць, няма незалежнага суда, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне.

Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, дзе супраць прэзідэнта і шэрагу высокапастаўленых чыноўнікаў уведзены санкцыі ЕЗ за парушэнне правоў чалавека, за фальсіфікацыю вынікаў выбараў, за пераслед апанентаў.

Вашае выступленне, дарагая Лорын, адбудзецца ў адзінай краіне ў Еўропе, дзе кандыдатаў у прэзідэнты падчас выбарчай кампаніі збіваюць, пасля выбараў катуюць у турме КДБ і хаваюць на гады за краты. Дзе пасля выбараў у 2010 годзе было арыштавана больш за тысячы чалавек, і больш за 30 чалавек атрымалі тэрміны ад 3 да 6 гадоў пазбаўлення волі, толькі за тое, што адважыліся выказацца супраць кіруючага рэжыму.

Мы - сваякі беларускіх палітычных зняволеных, не можам уплываць на Вашае рашэнне выступіць на адкрыцці «Славянскага базару». Мы не можам пазбавіць нашых суграмадзян права атрымаць асалоду ад Вашай музыкі і Вашага выканальніцкака таленту. Але мы спадзяемся, Вы будзеце памятаць, што гэтае свята заўсёды выкарыстоўваўся уладай, як магутная прапагандысцкая нагода, як спосаб дэманстрацыі міжнароднай падтрымкі кіруючаму рэжыму. Калі ласка, не дайце ім скарыстацца Вашым імем і прысутнасцю ў сваіх мэтах!», - пішуць родныя палітвязняў.

Ліст падпісалі Марына Адамовіч, жонка кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, Людміла Мірзаянава, маці былога палітвязня Фёдара Мірзаянава, Алена Ліхавід, маці былога палітвязня Мікіты Ліхавіда, Марына Лобава, маці палітвязьня Эдуарда Лобава, Таццяна Севярынец, маці палітвязьня Паўла Севярынца, Таццяна Францкевіч, маці палітвязня Аляксандра Францкевіча, Анастасія Палажанка, нявеста палітвязьня Зміцера Дашкевіча, Валянціна Аліневіч, маці палітвязня Ігара Аліневіча, Аляксандр Дзядок, бацька палітвязьня Мікалая Дзядка, Юля Бандарэнка, дачка былога палітвязня Зміцера Бандарэнкі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках