14 студзеня 2026, Серада, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Невыязны» Андрэй Бандарэнка судзіцца з сілавікамі

2
«Невыязны» Андрэй Бандарэнка судзіцца з сілавікамі

16 ліпеня Цэнтральны суд разгледзіць скаргу дырэктара ІПУ «Платформа» Андрэя Бандарэнкі на дзеянні Мінабароны і МУС, якія ўнеслі яго ў спіс невыязных з Беларусі.

Пра гэта паведамляе platformarb.com.

15 сакавіка 2012 Андрэя Бандарэнку зняли з цягніка Менск-Варшава ў пункце мытнага кантролю Брэст-Цэнтральны. У аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Кастрычніцкага РУУС Менска, згодна з выдадзенай даведкай (выпіскай) з банка даных аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь за № 2526 ад 2012/03/16 года, у якасці падстаў абмежавання ў праве на выезд паказана: ўхіленне ад яўкі на мерапрыемствы па прызыву на вайсковую службу, службу ў рэзерве з 5 сакавіка 2012 года.

Як выявілася пасля, ні Міністэрства абароны, ні Камісарыят Кіраўска Магілёўскай вобласці не змаглі растлумачыць настолькі анекдатычную прычыну забароны. Андрэй Бандарэнка не падпадае пад катэгорыю асоб, якія могуць быць прызваны на ваенную службу, хоць бы ў сілу даўно насталага непрызыўнога ўзросту.

Пасля доўгага перыяду чакання судовае пасяджэнне ўсё ж прызначана. Цікава адзначыць, што дзяржаўныя органы, з-за якіх Андрэю Бандарэнку забаранілі выезд, старанна распускаюць чуткі аб нейкім збоі ў кампутарнай праграме. Дарэчы сказаць, кампутарныя збоі, у сучаснай сітуацыі, набылі дастаткова апазіцыйны характар. Сістэма, як бы згаджаючыся з кіраўніцтвам, сама ўнесла цэлы шэраг непажаданых рэжыму праваабаронцаў, палітыкаў, журналістаў і адвакатаў ў спіс невыязных.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках