25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачобута могуць абвінаваціць у «дыскрэдытацыі» РБ

28
Пачобута могуць абвінаваціць у «дыскрэдытацыі» РБ

11 ліпеня журналіста Анджэя Пачобута выклікалі ў Гродзенскае абласное ўпраўленне Следчага камітэта.

Журналісту паведамілі, што створана следчая група, якая займаецца яго крымінальнай справай. Раней следчы быў адзін.

Праведзена паўторная экспертыза фільма пра Анджэя Пачобута «Skazany na polskość», паказанага тэлеканалам «Белсат» і трэцяй праграмай Польскага тэлебачання. Журналісту паведамілі, што адзін з экспертаў даў заключэнне: складу злачынства няма.

Між тым іншы эксперт настойвае, што гэта не так і, у прыватнасці, можна казаць пра дыскрэдытацыю РБ у гэтым фільме. Аб гэтым паведаміў «Радыё Свабода» сам Анджэй Пачобут.

30 чэрвеня Анджэя Пачобута выпусцілі са следчага ізалятара Гродзенскай турмы № 1.

Ён быў арыштаваны 21 чэрвеня і мае статус абвінавачанага па крымінальным артыкуле 367, частка 2 - «Паклёп у дачыненні да прэзідэнта, які змяшчаецца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманструемым творы, альбо ў СМІ, здзейснены асобай, якая была раней судзіма за паклёп ці абразу» за артыкулы, у тым ліку, на сайце charter97.org.

Паводле Крымінальнага кодэксу журналіста могуць пакараць абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках