20 траўня 2024, панядзелак, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Малдове забаранілі камуністычную сімволіку

80
У Малдове забаранілі камуністычную сімволіку

Парламент Малдовы афіцыйна асудзіў камуністычны рэжым і забараніў камуністычную сімволіку.

Адпаведны законапраект, як перадае Lenta.ru, быў прыняты на пасяджэнні 12 ліпеня.

За яго прагаласавалі 53 дэпутата ад кіруючай кааліцыі, а таксама незалежны дэпутат Міхай Годзя. Супраць галасавалі прадстаўнікі апазіцыйнай Партыі камуністаў рэспублікі Малдова, а таксама дэпутаты ад Партыі сацыялістаў і прадстаўнікі дэпутацкай групы пад кіраўніцтвам Вадзіма Мішына (якія нядаўна выйшлі з кампартыі, але пры гэтым засталіся ў апазіцыі).

Законапраект быў прапанаваны Ліберальнай партыяй Малдовы (адной з партый, якая ўваходзяць у кіруючую кааліцыю). Ён заснаваны на працы камісіі па вывучэнні «таталітарнага камуністычнага рэжыму», створанай у 2010 годзе.

Дакумент «асуджае таталітарны камуністычны рэжым у Малдоўскай ССР, які здзейсніў злачынствы супраць чалавецтва, а таксама дзеянні ўсіх асоб, якія ўдзельнічалі ў здзяйсненні злачынстваў камуністычнага рэжыму».

Акрамя таго, законапраект забараняе выкарыстоўваць на тэрыторыі рэспублікі камуністычныя знакі (у якасці прыкладу згаданыя серп і молат). Пры гэтым удакладняецца, што забарона распаўсюджваецца толькі на выкарыстанне гэтай сімволікі ў палітычных мэтах. Таксама забаронена «прапагандаваць таталітарныя ідэалогіі».

У Малдове ва ўладзе знаходзіцца ліберальна-дэмакратычная кааліцыя, якая складаецца з некалькіх партый. Найбуйнейшай апазіцыйнай партыяй з'яўляецца Партыя камуністаў рэспублікі Малдова, якую ўзначальвае былы прэзідэнт Уладзімір Варонін. Сімваламі ПКРМ з'яўляюцца серп і молат, а таксама разгорнутая кніга.

Для таго, каб уступіць у сілу, закон аб забароне камуністычнай сімволікі павінен яшчэ прайсці зацвярджэнне ў прэзідэнта. Праўда, нават калі кіраўнік рэспублікі верне дакумент у парламент, дэпутаты могуць прыняць яго паўторна (і ў гэтым выпадку прэзідэнт будзе абавязаны яго падпісаць).

Супраць гэтага рашэння парламента Малдовы выступіла фракцыя КПРФ у расейскай Дзярждуме. Адпаведную заяву яна збіраецца накіраваць кіраўніцтву рэспублікі.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках