Ярмошыну ў Вене сустрэлі акцыямі пратэсту (Фота)
112- 13.07.2012, 11:27
(абноўлена) Праціўнікі прыезду Ярмошынай у Вену перадалі ёй улётку і арганізавалі вулічную выставу палітычных малюнкаў.
12 ліпеня старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына прыбыла ў Вену, каб прыняць удзел у канферэнцыі АБСЕ «Дэмакратычныя выбары і назіранне за імі», нагадвае «Еўрарадыё».
Мастачка Марына Напрушкіна, якая арганізавала перад будынкам АБСЕ ў Вене акцыю супраць прыезду Ярмошынай, распавяла аб сустрэчы са старшынёй ЦВК.
«Мы стаім ў двух кропках, раздаем перад уваходам у будынак АБСЕ ўлёткі. Лідзія Ярмошына прайшла з высока паднятай галавой, узяла ўлётку, на якой яна сама была намалявана. І сказала: «Вось як выглядае слава». І задаволеная ўвайшла ў будынак», - распавяла Марына Напрушкіна.
13 ліпеня пройдзе другі дзень канферэнцыі «Дэмакратычныя выбары і назіранне за імі». Праціўнікі з'яўлення Ярмошынай у Еўропе працягнуць правядзенне вулічных акцый.
Фота БелаПАН