25 снежня 2024, Серада, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ чытае перапіску Антона Сурапіна Вконтакте?

44
КДБ чытае перапіску Антона Сурапіна Вконтакте?

Затрыманы КДБ на 3 сутак рэдактар сайта Belarusian News Photos Антон Сурапін павінен быць у СІЗА.

Але пры гэтым яго можна бачыць онлайн у сацыяльнай сетцы Вконтакте. Магчыма, яго перапіску чытаюць, паведамляе Еўрарадыё.

Менавіта Антон першым размясціў на сваім сайце bnp.by фота з плюшавымі медзведзянятамі, да якіх былі прымацаваны парашуты і лозунгі з заклікамі да свабоды слова ў Беларусі.

Раніцай 13 ліпеня да яго прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Яны правялі ператрус, пасля чаго тэлефон Антона перастаў адказваць. Толькі позна ўвечары таварыш Антона Сурапіна напісаў у сваім Твітары, што следчы патэлефанаваў маці хлопца і паведаміў, што той затрыманы на 72 гадзіны для правядзення праверкі.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках