27 снежня 2024, Пятніца, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Літвы: Заявы беларускіх улад выклікаюць шмат пытанняў

14
Міністр абароны Літвы: Заявы беларускіх улад выклікаюць шмат пытанняў

Міністр абароны Літвы Раса Юкнявічэне дала эксклюзіўнае інтэрв'ю сайту charter97.org.

Падчас сустрэчы з рэдактарам charter97.org Наталляй Радзінай міністр абароны пракаментавала апошнія скандалы ў беларуска-літоўскіх адносінах.

- Як вы пракаментуеце арышт у Беларусі нібыта літоўскіх шпіёнаў?

- Мы ніколі не каментуем таго, што робяць ці не робяць такія службы. Тое, што было абвешчана беларускімі ўладамі, выклікае ў нас шмат пытанняў. Я думаю, што гэта не адпавядае таму, што мы называем добрасуседствам.

- Але літоўскія палітыкі і дыпламаты ўжо заявілі, што гэта правакацыя і інсінуацыя з боку Беларусі.

- Я не магу каментаваць гэта. Думаю, што ў гэтым выпадку нам трэба праявіць стрыманасць.

- Наколькі наогул праблематычна супрацоўнічаць з дыктатарскай краінай у ваеннай сферы?

- У нас было нямала ідэй, як мы можам супрацоўнічаць. Я нават сустракалася з міністрам абароны Беларусі перад выбарамі прэзідэнта ў 2010 годзе. Але потым, калі адбыліся рэпрэсіі, ушчамленне дэмакратыі, мы разам з Еўрапейскім Звязам спынілі кантакты. Цяпер супрацоўніцтва паміж нашымі войскамі адбываецца на нізкім узроўні. Вядома, гэтых кантактаў няшмат. Было б лепш, калі дзве суседнія дзяржавы прытрымліваліся аднолькавых прынцыпаў, асабліва, дэмакратычных прынцыпаў. Але як ёсць, так ёсць. Пакуль мы супрацоўнічаем, таму што ў нас 600 кіламетраў агульнай мяжы. Але я думаю, што ўсё яшчэ ў будучыні.

- Нявыдача генерала Усхопчыка Літве яшчэ аказвае нейкі ўплыў на адносіны?

- Гэта праблема была, калі ён працаваў у міністэрстве абароны. Праблем стала менш, калі яго не стала ў гэтым ведамстве. Тады было немагчыма супрацоўнічаць. Але наогул гэта палітычная праблема, і, вядома, яна застаецца.

- Літва памятае сваё 13 студзеня 1991 года. Беларускую армію таксама выкарыстоўваюць для рэпрэсіі супраць апазіцыі. 19 снежня 2010 года на дапамогу ўнутраным войскам прыбылі салдаты. Яны ачапілі плошчу ў момант, калі спецназ збіваў і арыштоўваў дэманстрантаў.

- Па гэтай прычыне да выбараў у нас было жаданне, каб наша супрацоўніцтва развівалася. Але пасля выбараў у вашай краіне мы спынілі яго.

- І, апошняе пытанне, якое сёння цікавіць усіх. Паведамлялася, што шведскі самалёт, які нелегальна праляцеў праз паветраную мяжу Беларусі, ляцеў з боку Літвы…

- У нас няма такой інфармацыі, якую я магла бы вам даць.

- Але вы зафіксавалі палёт?

- Не, нічога не зафіксавалі.

- Але СМІ паведамлялі, што зафіксавалі.

Не, з нашага боку мы нічога не зафіксавалі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках