У пракурораў самыя высокія зарплаты ў дзяржапараце
24- 17.07.2012, 14:46
З пачатку года аклады пракурорам павышалі ўжо двойчы.
З усіх дзяржслужачых у Беларусі больш за ўсё зарабляюць пракуроры. За першыя чатыры месяцы гэтага года аклады пракурорам павышалі ўжо двойчы. Апошні раз - адразу на 45%. Такім чынам, беларускія пракуроры атрымліваюць больш, чым супрацоўнікі следчага камітэта, КДБ, МУС, Міністэрства абароны і іншых ведамстваў, піша блогер d-zholik.
Начальнікі аддзелаў Генеральнай пракуратуры атрымліваюць больш, чым кіраўнікі цэлых дэпартаментаў. А аклады дараднікаў генпракурораў трымаюцца на ўзроўні першых намеснікаў міністраў і старшынь сілавых камітэтаў.
У дадзенай табліцы прыведзены толькі «голыя аклады». Дадаткова пракурорскім работнікам устанаўліваюцца надбаўкі за класныя чыны, службовы аклад і надбаўка за класны чын пракурорскага работніка. Плюс надбаўкі за выслугу гадоў, прэміі і іншыя выплаты. З улікам гэтага памеры рэальных заробкаў пракурораў нашмат больш, чым прыведзеныя ў табліцах лічбы.
Пры гэтым заробкі Генпракурора і яго намеснікаў строга засакрэчаныя, а аклад Генеральнага пракурора ўстанаўлівае асабіста Лукашэнка.
Табліца службовых акладаў пракурораў Генеральнай пракуратуры, пракуратур абласцей і раёнаў: