23 снежня 2024, панядзелак, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вясна» заклікае да салідарнасці са Зміцерам Дашкевічам

5
«Вясна» заклікае да салідарнасці са Зміцерам Дашкевічам

Праваабарончы цэнтр «Вясна» зрабіў заяву ў сувязі з узмацніўшымся ціскам на палітвязня Зміцера Дашкевіча.

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру «Вясна», адміністрацыя выпраўленчай калоніі № 13 г. Глыбокае, у якой зараз адбывае пакаранне Зміцер Дашкевіч, перадала матэрыялы ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь для правядзення праверкі на прадмет магчымага ўзбуджэння крымінальнай справы па ч.1 арт. 411 КК Рэспублікі Беларусь (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі выпраўленчай установы). З моманту асуджэння ў сакавіку 2012 Зміцер Дашкевіч неаднаразова падвяргаўся ціску з боку адміністрацыі выпраўленчых устаноў, у якіх ён адбываў пакаранне: накіроўваўся на працяглыя тэрміны ў штрафны ізалятар і памяшканне камернага тыпу. Зміцеру Дашкевічу пагражае да аднаго года пазбаўлення волі.

Зміцер Дашкевіч быў узяты пад варту 18 снежня 2010 г. і асуджаны 24 сакавіка 2011 года судом Маскоўскага раёна г.Менска па ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) на два гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Праваабарончы цэнтр «Вясна» расцэньвае асуджэнне Зміцера Дашкевіча як палітычна матываванае. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Зміцера Дашкевіча вязнем сумлення.

Варта нагадаць, што ў 2006 г. ён быў асуджаны па арт. 193.1 КК (арганізацыя дзейнасці аб'яднання, фонду ці рэлігійнай арганізацыі, якая не прайшла дзяржаўную рэгістрацыю, ці ўдзел у ёй) да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі. Падчас адбывання пакарання ў выпраўленчай калоніі г. Шклова Дашкевіч быў паўторна прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па арт. 402 КК Рэспублікі Беларусь (адмова ці ўхіленне сведкі ад дачы паказанняў) да штрафа ў памеры 60 базавых адзінак. Суд быў закрытым і праходзіў на тэрыторыі выпраўленчай установы. Гэтыя працэсы былі расцэненыя беларускай і міжнароднай праваабарончай грамадскасцю як палітычна матываваныя.

У сувязі з пагрозай новага крымінальнага пераследу Зміцера Дашкевіча Праваабарончы цэнтр «Вясна» звяртаецца да беларускай і міжнароднай праваабарончай грамадскасці з заклікам распачаць кампанію салідарнасці са Зміцерам Дашкевічам, выказвае свой пратэст і ў чарговы раз патрабуе ад уладаў Беларусі:

Спыніць пераслед і ціск на асуджанага Зміцера Дашкевіча, у тым ліку спробы далейшай яго ізаляцыі, выкарыстоўваючы арт. 411 КК Рэспублікі Беларусь.

Неадкладна і безумоўна вызваліць вязня сумлення і прыняць меры па яго рэабілітацыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках